музей города Березы уроки краеведения

Березовский историко-краеведческий музей приглашает в краеведческие путешествия! Все мероприятия краеведческого музея и галереи искусств смотри здесь!

0
0
0

Корзина

Ваша корзина пуста!

Ваш регион:
Береза

Урокі радзімазнаўства ў музеі гарада Бярозы

27.08.2018

     Развіццё ў дзяцей і юнацтва інтарэсу да гісторыі малай радзімы, традыцый, культуры і людзей, якія праслаўляюць яе сваёй працай, талентам – галоўная мэта ў асветніцкай дзейнасці Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і яго філіяла – галерэі мастацтваў. Дасягаецца яна праз сапраўды цікавыя, змястоўныя, карысныя для навучання альбо самаразвіцця краязнаўчыя мерапрыемствы ў фармаце, перш за ўсё, аглядных і тэматычных экскурсій, музейна-педагагічных заняткаў, адукацыйных праграм, вулічных квэст-гульняў.
     Музей плённа супрацоўнічае з адукацыйнымі установамі гарадоў Бярозы і Белаазёрска, сельскімі школамі, рыхтуюцца тэматычныя экскурсіі па запыту школы, настаўнікаў-прадметнікаў. Вось некаторыя з іх: “Гісторыя Бярозаўскіх зямель ад першабытнасці да пачатку XVII ст.”, “Старажытныя гарады краю”, “Бярозаўскі картэзіянскі манастыр”, “Першыя баі Вялікай Айчыннай вайны на  тэрыторыі Бярозаўскага раёна”, “Трагедыя Броннай Гары”, “Салдаты Перамогі - бярозаўчане”, “Здзітаўская абарона – гераічная старонка ваеннай гісторыі”. Штогод музей і галерэю мастацтваў наведваюць да шасці тысяч навучэнцаў і выхаванцаў дзіцячых садзікаў.
     Напрацягу вучэбнага года запатрабаваны музейна-педагагічныя заняткі “Бярозаўскі кірмаш”, “Адкуль з’явілася кашуля”, “Як хлеб да стала дайшоў”. Яны праходзяць у этнаграфічнай зале, дзе ёсць  магчымасць праз дэманстрацыю экспанатаў і аповед навуковага супрацоўніка стварыць атмасферу старажытнасці, каб дзеці змаглі уявіць жыццё сваіх продкаў, даведацца аб іх рамёствах, сямейных традыцыях.
Прыветлівая бабуля Ганна ў нацыянальным адзенні запросіць хлопчыкаў і дзяўчынак да калаўрота  і прядзільнага станка, з прымаўкай ды песняй паведае пра лён, пра ручное ткацтва, пакажа вярэцено, аб якое укалолася казачная Сонная прыгажуня, і ў якім кошы сядзела кемлівая Маша за спіной у Мядзведзя. У гэтай зале праз гульню можна наведацца на кірмаш па-бярозаўскі і убачыць мноства прадметаў побыту вясковага і гарадскога жыхара з мінулага, пачуць іх гісторыю і заадно узбагаціць сваю мову такімі каларытнымі словамі–назвамі старажытных рэчаў як -клямка, рагулька, рубель, трашчотка і іншыя.
     Любяць юныя бярозаўчане і іх настаўнікі “чаяваць – самаварнічаць” падчас музейнага занятка “Гісторыя самавара”, дзе яны не толькі даведваюцца аб чайных традыцыях народаў свету, але і зачароўваюцца багатай музейнай калекцыяй самавараў.
    Дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Ганна Аляксандраўна Цюшкевіч сцвярджае, што менавіта музейна-педагагічныя заняткі ствараюць добратворнае асяроддзе для адукацыйнага працэса, фарміруюць у школы уменне і жаданне знаходзіць неабходную інфармацыю для навучальнай і прафесіянальнай дзейнасці.
    Ведаюць у навучальных установах раёна і пра адукацыйную праграму “Музей гасціць у дзяцей”, калі культурна-асветніцкі “прадукт” дастаўляецца музейным транспартам непасрэдна ў класы гарадскіх і сельскіх школ, аздараўленчыя лагеры. Так на музейным занятку “Скарбы Бярозаўскай зямлі” школьнікі атрымліваюць веды аб мінералах і паўкаштоўных камянях , знойдзеных на тэрыторыі раёна і за яго межамі, іх паходжанні і уласцівасцях, а таксама, як яны прымяняюцца ў тэхніцы, мастацтве, побыту, астралогіі. Дзецям дазваляецца патрымаць у руках экспанаты з перасоўнай выставы.
    А як лёгка засвойваюцца гістарычныя веды, калі заняткі па радзімазнаўству праводзяць праз тэатралізацыю ў шыкоўных старажытных строях першыя уладальнікі мястэчка Бяроза Ян і Барбара Гамшэі, зямлякі з XV – га стагоддзя, альбо сярэдневяковы рыцар у даспехах з фонда музея. Смелыя могуць паўдзельнічаць нават у рыцарскім турніры і зрабіць фотаздымак на памяць. 
      Музейныя спецыялісты разнастайна узнаўляюць і рэканструюць ваенную гісторыю края. Так, старшы навуковы супрацоўнік Галіна Сяргееўна Краўчук, дарэчы,  аўтар-складальнік многіх мейна-педагагічных заняткаў, на час правядзення аднаго з іх “Урокі пад разрывамі снарадаў” становіцца настаўніцай лясной партызанскай школы, якая дзейнічае, як частка музейнай экспазіцыі перыяда
Вялікай Айчыннай вайны. Сучасныя школьнікі акунаюцца ў атмасферу суровага ваеннага ліхалецця, пішуць пісьмо-трохвугольнік воіну Чырвонай Арміі, знаёмяцца з імёнамі і успамінамі землякоў, у мінулым – вучнямі лясной школы, з малюнкамі палітрука партызанскага атрада С.Н.Бельскага, зробленымі ім падчас вайны, спяваюць знакамітую “Катюшу”. Даны праект бярозаўскіх музейшчыкаў у свой час быў удастоены Дыплома I ступені рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы музей года па патрыятычным  выхаванні моладзі ў намінацыі “Музей і новыя адукацыйныя праграмы”.
     У перыяд летніх канікул папулярнымі сярод навучэнцаў гарадскіх школ сталі квэст-гульні, якія музей праводзіць сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама. З вялікай цікавасцю і жаданнем папоўніць недахоп ведаў удзельнікі вандруюць па вуліцах і гістарычных аб’ектах роднай Бярозы.
     Сёлета квэст “Па слядах Вялікай Айчыннай…” прысвячаецца 74-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва усіх пунктах удзельнікаў вызваленчай аперацыі чакалі героі ў ваеннай форме таго часу з далейшымі зашыфраванымі заданнямі. Канечным пунктам яго дастаўкі быў партызанскі атрад, які размясціўся ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Юнакі і дзяўчыны маглі скарыстацца мабільнымі дадаткамі, каб, згодна ўмоў конкурсу, адыслаць свае фотаздымкі з кожнага аб’екта маршруту.
     Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей адчувае сваю неабходнасць у сістэме дадатковай адукацыі. З мэтай рэкламы паслуг, разкрыцця багацця фондавых калекцый, павялічэння ахопу менавіта дзіцяча-падлеткавай аўдыторыі адукацыйнымі праектамі калектыў работнікаў установы рыхтуе пастаянную экспазіцыю “Вытокі літаратурнага майстэрства”, якая дапамажа настаўнікам праводзіць заняткі па творчасці пісьменнікаў, паэтаў – ураджэнцаў краю. Ала Драган, супрацоўнік Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. 

Написать комментарий