Береза - Пришелец из прошлого

Через 10 лет археологическая находка в селе Лукомер обернулась в Березе новым артефактом. Ученый-антрополог и скульптор восстановили очертание человека по костным останкам,и такой скульптурный бюст впервые "поселился" в местном музее.

0
0
0

Корзина

Ваша корзина пуста!

Ваш регион:
Береза

Пришелец из прошлого в г. Береза

12.12.2018

Праз 10 гадоў архіалагічная знаходка ў вёсцы Лукомер 2008 года павярнулася ў Бярозу новым артэфактам экспазіцыйнай залы гісторыка-краязнаўчага музея перыяда гісторыі Бярозаўскіх земель ад першабытнага строя да пачатку 17 стагоддзя. Вучоны-антраполаг и скульптар, аднавіўшы абрыс чалавека па касцяным астанкам, даюць жыхарам краю унікальную магчымасць “зазірнуць у твар” свайму продку. Асобная каштоўнасць гэтага набыцця яшчэ і ў тым, што  менавіта такі скульптурны бюст упершыню “пасяліўся” ў музейнай прасторы горада.

Яны першымі ўбачылі свайго продка, навучэнцы малодшых класаў
 
Перадгісторыя значнай падзеі така: падчас правяддзення земляных работ пад камунікацыі для жылых дамоў аграгарадка Малецкі ў вёсцы Лукомер будаўнікі дасталі із зямлі астанкі трох чалавек і старажытныя манеты. Пра знаходку паведамілі сталічным навукоўцам, і літаральна наступнага дня ў вёску прыехаў старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і сярэдневяковага перыяду Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Алег Іаў. Вучоны лёгка ўстанавіў прыблізны ўзрост адной із знаходак – чэрапа і правёў папярэдняе датаванне пахавання, згодна якого гэта быў вясковы магільнік другой паловы 17 – канца 18 стагоддзяў. Старажытнасць пахавання адзначае і мясцовы краязнаўца Аляксандр Кенда, калі піша,што пры вывучэнні тапаграфічных карт Лукомерскай зоны 1850 – 1931 гг., магільніка яны не паказваюць, што сцвярджае яго старажытнасць. Не памятаюць пра яго і старажылы вёскі.
 
Знойдзены артэфакт нейкі час захоўваўся ў Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а затым быў перададзены ў аддзел антрапалогіі Інстытута гісторыі . Аднаўленнем твару нашага продка па чэрапу займаўся напрацягу трывалага часу вопытны спецыяліст па пластычнай рэканструкцыі - беларускі скульптар Л.П.Яшенка. Ён сумесна з беларускім этнолагам і антраполагам І.В.Чаквіным па чэрапам з археалагічных раскопакпахаванняў на аснове метада савецкага вучонага М.М.Герасімава стварыў цэлую галерэю скульптурных партрэтаў прадстаўнікоў старажытнага насельніцтва Беларусі – чалавека эпохі бронзы, патомкаў усходняславянскіх плямён ранняга сярэдневякоўя – крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў, а таксама жыхароў пазднейшага часу гарадоў Навагрудак, Полацк, Слонім. У арсенале антраполагаў сёння вялізны банк даных з формуламі і табліцамі, каб рэканструяваць кожны мускул.
          Створаныя Л.П.Яшенка скульптурныя партрэты людзей, якія жылі ў розныя гістарычныя эпохі на тэрыторыі Беларусі, экспануюцца ва многіх дзяржаўных музеях Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Сёння гэтую калекцыю работ папоўніў скульптурны бюст нашага вельмі прыгожага “земляка” – жыхара вёскі Лукомер Малецкай воласці Пружанскага павета канца 18 – 19 стагоддзя. Шкада, што ён стаў апошнім тварэнням скульптара, які пайшоў у іншасвет у  верасні гэтага года.
          Якім убачыў аўтар антрапалагічнай рэканструкцыі нашага продка часоў Вялікага княства Літоўскага? На нас глядзіць селянін узросту 50-55 гадоў са спакойным тварам, маршчыністым ілбом з глыбокімі скронямі. Упрыгожваюць партрэт вусы і хвалісты волас. Ледзь прыметныя далікатныя рысы твару могуць гаварыць аб яго прафесійным заняцці: чалавек мог быць настаўнікам альбо ўрачом. Такі тыпаж мужчыны-беларуса можна сустрэць і сёння сярод сучаснікаў.
З прышэльцам з мінулага, які явіўся нам амаль праз 3 стагоддзі, з часам, у якім ён жыў,цікава і гістарычна-верагодна паведаюць наведвальнікам навуковыя супрацоўнікі Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.
 
Аўтар: Ала Драган

Написать комментарий